Прамы эфiр

Фестиваль Менск Старажытны

Штогадовы фестываль "Менск Старажытны" прысвечаны дню нараджэння горада Мінска. Мінск - старажытны горад з унікальнай гісторыяй і багатай культурнай спадчынай. Першыя летапісныя звесткі аб ім адносяцца да другой паловы ХІ стагоддзя. 

Галоўная мэта фестывалю - нагадаць мінчанам і гасцям сталіцы пра самыя важныя падзеі дзесяці стагоддзяў гісторыі нашага горада.

Аснову фестывалю складзе сярэднявечны блок. У праграме турнір пешых рыцараў, конны турнір, бітва пяцёрак, бугурты (масавыя бітвы рыцараў), тэатралізаваны штурм замка з ужываннем асаднай тэхнікі і артылерыі. У рамках сярэднявечнага блока адбудзецца таксама і турнір лучнікаў.

Фестываль гісторыі і культуры "Менск старажытны" праходзіць штогод у верасні і размяшчаецца ў зялёнай зоне каля скрыжавання праспектаў Пераможцаў і Машэрава. І гэты год, вядома ж, не выключэнне!

У гэтым годзе ўрачыстае адкрыццё адбудзецца 9 верасня 2017 года роўна аб 11:07 раніцы. Такі незвычайны час выбраны не выпадкова. Бо дата заснавання Мінска (або летапіснага Меньска, Менеска і Мінеска) не вызначана з дакладнасцю, але ўсё ж, упершыню ён згадваецца ў летапісе ў 1067, а лічба 1067 у перакладзе на час гэта 11 гадзін 07 хвілін :).

Запрашаем усіх прыняць удзел у свяце! Вас чакае насычаная праграма: будуць дзейнічаць тры рэканструктарскіх лагера - рыцарскі, партызанскі лагер часоў Вялікай Айчыннай вайны і паходны лагер Расійскай арміі і Вялікай арміі Напалеона. У кожным з лагераў будзе арганізаваны міні-музей.

Акрамя грандыёзнай праграмы з удзелам рэканструктараў трох названых эпох фестываль прапануе не менш цікавую музычную праграму: на сцэну выйдуць калектывы фолк- і фолк-рок-кірункаў. Акрамя таго на тэрыторыі фестывалю разгорнецца вялікі горад майстроў, дзе пройдуць майстар-класы па кавальскай і ганчарнай справах, можна будзе паназіраць за працай збройнікаў і ювеліраў. Адкрыецца інтэрактыўная пляцоўка з майстар-класамі па старадаўніх танцах і гульнях. Усе жадаючыя таксама змогуць навучыцца стральбе з лука, кіданні дзідаў і іншым цікавым рэчам.

Такім чынам, 9 верасня з 11.07 раніцы і да 21.00 у вечары, а таксама 10 верасня з 12.00 да 16.00 гасцей свята чакае мноства сюрпрызаў. Дарэчы, уваход на фестываль абсалютна бясплатны!

Глядзіце прамую трансляцыю з мерапрыемства, якая пачнецца ў суботу 9 верасня пасля 11 раніцы:

 

Выказваем асаблівую падзяку нашым тэхнічным спонсарам videofly.by за здымкі і трансляцыю прамога эфіру.

Праграма фестывалю*

9 верасня 2017 г. Уваход вольны.

11:07-11:30 урачыстае адкрыццё фестывалю;

11:30-12:30 рыцарскі конны турнір;

11:30-14:30 ттурнір лучнікаў і арбалетчыкаў, адборачныя туры;

12:30-14:30 рыцарскі турнір;

14:30-15:00 эпоха Напалеона вайна 1812;

15:00-16:00 фінал турніру лучнікаў;

16:00-18:00 баі пяцёрак, бугурты;

18:00-18:15 паказальнае выступленне I і II сусветная;

19:00-19:30 штурм замка, масавыя бітвы;

19:40-21:00 выступы музычных калектываў;

*У праграме магчымыя змены.
Падрабязней пра праграму.

Фотагалерэя

Май рацыю!

Следи за всеми новостями фестиваля на странице ВКонтакте: