Фестываль Менск старажытны

Фестываль гісторыі і культуры "Менск старажытны" адкрыецца на зялёнай зоне каля скрыжавання праспектаў Пераможцаў і Машэрава 9 верасня 2017 г. роўна аб 11:07 раніцы.

Як вядома, 1067 - год першага згадвання горада Мінска ў летапісах, таму, калі на гадзінніку будзе роўна 10:67, г.зн. 11 гадзін 07 хвілін, фестываль афіцыйна будзе лічыцца адкрытым!

У гэтым годзе госці фестывалю змогуць убачыць выступы адразу некалькіх гістарычных эпох: ранняе сярэднявечча, сярэднявечча-эпоха рыцараў, паказальнае выступленне клубаў, якія займаюцца рэканструкцыяй эпохі Напалеона і Другой сусветнай вайны.


Читать полностью:  http://afisha.tut.by/news/anews/459314.html


Читать полностью:  http://afisha.tut.by/news/anews/459314.html

"Назва фестывалю" Мінск cтаражытны ", ды яго глабальная ідэя - нагадаць мінчанам і гасцям сталіцы пра самыя важныя падзеі дзесяці стагоддзяў гісторыі нашага горада," – распавядае суарганізатар мерапрыемства Аляксандр Рак. – “У гэтым годзе аснову фестывалю, зрэшты, як і ў мінулыя, канешне, складзе сярэднявечны блок. У праграме турнір пешых рыцараў, конны турнір, бітва пяцёрак, бугурты (масавыя бітвы рыцараў), тэатралізаваны штурм замка з ужываннем асаднай тэхнікі і артылерыі. У рамках сярэднявечнага блока адбудзецца таксама і турнір лучнікаў.”

На фестывалі будуць дзейнічаць некалькі паходных станаў: рыцарскі,лагер вікінгаў, партызанскі лагер часоў Вялікай Айчыннай вайны і паходны лагер Расійскай арміі і Вялікай арміі Напалеона.

У кожным з лагераў будзе арганізаваны міні-музей. Акрамя грандыёзнай праграмы з удзелам рэканструктараў трох названых эпох, фестываль прапануе не менш цікавую музычную праграму: на сцэну выйдуць калектывы фолк- і фолк-рок-кірункаў.

Акрамя таго, на тэрыторыі фестывалю разгорнецца вялікі горад майстроў, дзе пройдуць майстар-класы па кавальскай і ганчарнай справах, можна будзе паназіраць за працай збройнікаў і ювеліраў.

Адкрыецца інтэрактыўная пляцоўка з майстар-класамі па старадаўніх танцах і гульнях. Усе жадаючыя таксама змогуць навучыцца стральбе з лука, кіданні дзідаў і іншым цікавым рэчам.

Такім чынам, 9 верасня з 11.07 раніцы і да 21.00 у вечары, а таксама 10 верасня з 12.00 да 16.00 вечара гасцей свята чакае мноства сюрпрызаў.

Дарэчы, уваход на фестываль абсалютна бясплатны!
Вось як было ў мінулым годзе:

Праграма фестывалю*

9 верасня 2017 г. Уваход вольны.

11:07-11:30 урачыстае адкрыццё фестывалю;

11:30-12:30 рыцарскі конны турнір;

11:30-14:30 ттурнір лучнікаў і арбалетчыкаў, адборачныя туры;

12:30-14:30 рыцарскі турнір;

14:30-15:00 эпоха Напалеона вайна 1812;

15:00-16:00 фінал турніру лучнікаў;

16:00-18:00 баі пяцёрак, бугурты;

18:00-18:15 паказальнае выступленне I і II сусветная;

19:00-19:30 штурм замка, масавыя бітвы;

19:40-21:00 выступы музычных калектываў;

*У праграме магчымыя змены.
Падрабязней пра праграму.

Фотагалерэя

Май рацыю!

Следи за всеми новостями фестиваля на странице ВКонтакте: