Папярэдняя праграма фестывалю:

9 верасня 2017 г. Уваход бясплатны.

Галоўная пляцоўка:

10:67 * -11:30: урачыстае адкрыццё фестывалю. Прадстаўленне клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, удзельнікаў фестывалю.

11:30-12:30: рыцарскі конны турнір

12:30-14:30: рыцарскі турнір

11:30-14:30: турнір лучнікаў і арбалетчыкаў адборачныя туры

14:30-15:00: эпоха Напалеона. Вайна 1812 года. Паказальнае выступленне

15:00-16:00: фінал турніру лучнікаў

16:00-18:00: баі пяцёрак, бугурты (масавыя бітвы)

18:00-18:15: паказальны выступ: I сусветная вайна і II сусветная вайна

19:00-19:30: штурм замка, масавыя бітвы

19:40-21:00: выступы музычных калектываў

Пляцоўка за «Замкам»:

11:30-14:30: турнір лучнікаў і арбалетчыкаў адборачныя туры

Анімацыйная пляцоўка:

11:30-19:00: выступ музыкаў, майстар-класы па танцах, старадаўнія гульні, стральба з лука

Гандлёвыя рады:

11:00-21:00: кірмаш рамеснікаў, майстроў, майстар-класы па рамёствах (кавальская справа, ганчарная справа і г.д.), кальян Халіфа, манетны атракцыён і шмат іншага

Лагер эпох:

11:00-19:00: дзейнічаюць 3 лагеры: Сярэднявечча, Эпоха Напалеона, I і II сусветныя вайны. Магчымасць пазнаёміцца з побытам кожнай з эпох

10 верасня 2017 г. Уваход бясплатны.

12:00 -12:10: урачыстае адкрыццё другога дня фестывалю

12:10 -13:10: эпоха вікінгаў

13:30 -15:00: масавыя бітвы, штурм замка

15:00 -16:00: выступы музычных калектываў

*1067 - год заснавання Мінска, таму, калі на гадзінніку будзе роўна 10:67, г.зн. 11:00 07 хвілін, фестываль афіцыйна будзе лічыцца адкрытым!

Канцэртная праграма:

У гэты час ідзе адбор удзельнікаў канцертнай праграмы. У мінулыя гады на фестывале выступалі:

Дударскі дуэт.

Аксана і Андрэй Мароз выконваюць традыцыйныя шатландскія мелодыі на сапраўдных шатландскіх дудах і паспяхова спалучаюць гэты старажытны рытуальны інструмент з сучаснай музыкай. Гукі, якія калісьці заклікалі горцаў у бой, сёння дораць слухачам радасць і падахвочваюць да танцаў.

 

Гурт Рокаш

Гурт Рокаш быў утвораны ў канцы 2004 году. Першапачаткова музыка гурта была арыентавана на акустычны медыевал-фольк. У цяперашні час музыка гурта ўяўляе сабою электрычны неафольк-рок, які пабудаваны на сінтэзе мяккіх фолькавых мелодый, лірычнага жаночага вакалу і жорсткай хард-рокавай рытм секцыі.Разам з тым прысутнічаюць элементы такіх стыляў як фольк-метал, прагрэсіў, арт-рок і інш.

За час існавання гурт прыняў удзел у больш за 200 канцэртах і фестывалях у Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне і Расіі. У 2011 годзе выйшаў дэбютны паўнафарматны альбом гурта "Запалі агонь", у 2014 - міні-альбом "Пад знакам крумкача", прымеркаваны да дзесяцігоддзя гурта. Канцэпцыяй творчасці гурта Рокаш з'яўляецца спроба спалучэння ўласнага разумення містычнай атмасферы беларускай даўніны разам з найбольш актуальнымі сучаснымі музычнымі стылямі.

"Сваей творчасцю мы хочам разбурыць стэрэатып адносна таго, што фолькавая музыка архаічна па сваей сутнасці і не мае рэсурсаў для далейшага развіцця. У нашых песнях есць і павольныя лірычныя балады, і песні, якія суцэльна прасякнуты энергічнымі драйвовымі тэмамі. Але галоўнае, што пры ўсей стылевай разнастайнасці застаецца тое, што мы разумеем атмасферай Рокаша - своеасаблівы таямнічы свет, у якім нараджаецца і жыве наша музыка. Мы радыя запрасіць усіх у гэты свет."

 

Гурт Lity Taler

Гурт сярэднявечнай музыкі Lity Taler з Менску існуе з 2011 году. У аснове творчасці каллектыва ляжыць вольная інтэрпрытацыя музычнай спадчыны сярэднявечнай Еўропы у выкананні традыцыйных народных інструмантаў. Такі своеасаблівы сінтез сярэднявечнай музыкі ды беларускіх дуд, скрыпкі, акарыны, жалейкі і іншых народных інструмантаў утварае цікавае ды самабытнае гучанне. У рэпертуар гурта ўваходзяць як інтрументальныя кампазіцыі, так і сярэднявечныя танцы. Апошнім часам у рэпертуары ансамбля пачалі з'яўляцца народныя танцы, выкананыя, у сваю чаргу, у медывальным стылі.

 

Фэнтэзі-фолк праект Nevrida

Калектыў быў заснаваны ў лютым 2013 года салістам Паўлам Таіпавым. Назва была дадзена ў гонар некалі існаваўшага на тэрыторыі цяперашняй Беларусі магутнай краіны неўраў, якую яшчэ ў 500 годзе да нашай эры згадваў у сваіх працах Герадот.


Нягледзячы на адносна юны ўзрост, гурт ужо паспеў паўдзельнічаць у шматлікі медыйных праектах, конкурсах, фестывалях (як у Беларусі, так і за яе межамі), зняць відэакліп. У красавіку 2015г. група прэзентавала дэбютны англамоўны альбом «My Land». У музычным арсенале групы ёсць песні як на англійскай так і на беларускай і рускай мовах.

Фотагалерэя

Май рацыю!

Следи за всеми новостями фестиваля на странице ВКонтакте: