Фестываль Менск старажытны

Фестываль гісторыі і культуры "Менск старажытны" адкрыецца на зялёнай зоне каля скрыжавання праспектаў Пераможцаў і Машэрава 14 верасня 2019 г. а 10:00 раніцы.

Акрамя рэканструкцыі Сярэдніх стагоддзяў, у гэтым годзе госці фестывалю змогуць убачыць паказальныя выступы і паходныя лагера клубаў, якія займаюцца рэканструкцыяй дружын часоў Полацкага Княства, Рымскай Імперыі, падзей 1812 года, Першай і Другой сусветных войнаў, шляхты Вялікага Княства Літоўскага (XVII ст.), Асобная пляцоўка будзе прысвечана першым паселішчам на тэрыторыі сучаснай Беларусі, якія адносяцца да эпохі позняга палеаліту.


Читать полностью:  http://afisha.tut.by/news/anews/459314.html


Читать полностью:  http://afisha.tut.by/news/anews/459314.html

"Назва фестывалю" Мінск cтаражытны ", ды яго глабальная ідэя - нагадаць мінчанам і гасцям сталіцы пра самыя важныя падзеі дзесяці стагоддзяў гісторыі нашага горада," – распавядае суарганізатар мерапрыемства Аляксандр Рак. – “У гэтым годзе аснову фестывалю, зрэшты, як і ў мінулыя, канешне, складзе сярэднявечны блок. У праграме турнір пешых рыцараў, конны турнір, бітва пяцёрак, бугурты (масавыя бітвы рыцараў), тэатралізаваны штурм замка з ужываннем асаднай тэхнікі і артылерыі. У рамках сярэднявечнага блока адбудзецца таксама і турнір лучнікаў.”

На фестывалі будуць дзейнічаць некалькі паходных станаў: рыцарскі, лагер вікінгаў, партызанскі лагер часоў Вялікай Айчыннай вайны і паходны лагер Расійскай арміі і Вялікай арміі Напалеона.

У кожным з лагераў будзе арганізаваны міні-музей. Акрамя грандыёзнай праграмы з удзелам рэканструктараў трох названых эпох, фестываль прапануе не менш цікавую музычную праграму: на сцэну выйдуць калектывы фолк- і фолк-рок-кірункаў.

Акрамя таго, на тэрыторыі фестывалю разгорнецца вялікі горад майстроў, дзе пройдуць майстар-класы па кавальскай і ганчарнай справах, можна будзе паназіраць за працай збройнікаў і ювеліраў.

Адкрыецца інтэрактыўная пляцоўка з майстар-класамі па старадаўніх танцах і гульнях. Усе жадаючыя таксама змогуць навучыцца стральбе з лука, кіданні дзідаў і іншым цікавым рэчам.

Такім чынам, 14 верасня з 10.00 раніцы і да 22.55 у вечары, а таксама 15 верасня з 11.00 да 19.00 вечара гасцей свята чакае мноства сюрпрызаў.

Дарэчы, уваход на фестываль абсалютна бясплатны!
Вось як было ў мінулым годзе:

Праграма фестывалю

14 верасня 2019 г.
Уваход вольны.

10.00 – 10.20: Урачыстае адкрыццё фестываля. Парад удзельнікаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі.

10.20 – 11.40: Тактычныя бугурты, манёўры: Захоп сцяга, мост, «Вежа» ахова каряля ды іншыя.

11.40 – 13.20: Пешы рыцарскі турнір

13.20 – 15.30: Бугурты “Турнір Пяцёрак”

15.30 – 16.20: Рыцарскі конны турнір

16.20 – 17.00: Эпоха Вікінгаў. Турніры: «кола Одзіна», «Кола Локі», бугурты, паказальныя выступы, манеўры.

17.00 – 17.40: Показальны выступ: I Сусветная вайна

17.40 – 18.00: Канцерт

18.00 – 18:30: Показальны выступ: II Сусветная вайна

18:40 – 19:40: Аблога сярэднявечнага замка, тэатралізаваная масавая бітва

19:40 – 22:55: Канцэрт на галоўнай сцэне фестывалю:


Падрабязней пра праграму.

Фотагалерэя

Май рацыю!

Сачы за ўсімі навінамі фестывалю на старонцы суполкі УКантакце

Менск Старажытны