Прамы эфiр
Штогадовы фестываль "Менск Старажытны" прысвечаны дню нараджэння горада Мінска. Мінск - старажытны горад з унікальнай гісторыяй і багатай культурнай спадчынай. Першыя летапісныя звесткі аб ім адносяцца да другой паловы ХІ стагоддзя.
Галоўная мэта фестывалю - нагадаць мінчанам і гасцям сталіцы пра самыя важныя падзеі дзесяці стагоддзяў гісторыі нашага горада.
Аснову фестывалю складзе сярэднявечны блок. У праграме турнір пешых рыцараў, конны турнір, бітва пяцёрак, бугурты (масавыя бітвы рыцараў), тэатралізаваны штурм замка з ужываннем асаднай тэхнікі і артылерыі. У рамках сярэднявечнага блока адбудзецца таксама і турнір лучнікаў.
Фестываль гісторыі і культуры "Менск старажытны" праходзіць штогод у верасні і размяшчаецца ў зялёнай зоне каля скрыжавання праспектаў Пераможцаў і Машэрава. І гэты год, вядома ж, не выключэнне!
У гэтым годзе ўрачыстае адкрыццё адбудзецца 8 верасня 2018 года аб 11:00 раніцы.
Запрашаем усіх прыняць удзел у свяце! Вас чакае насычаная праграма: будуць дзейнічаць тры рэканструктарскіх лагера - рыцарскі, партызанскі лагер часоў Вялікай Айчыннай вайны і паходны лагер Расійскай арміі і Вялікай арміі Напалеона. У кожным з лагераў будзе арганізаваны міні-музей.
Акрамя грандыёзнай праграмы з удзелам рэканструктараў трох названых эпох фестываль прапануе не менш цікавую музычную праграму: на сцэну выйдуць калектывы фолк- і фолк-рок-кірункаў. Акрамя таго на тэрыторыі фестывалю разгорнецца вялікі горад майстроў, дзе пройдуць майстар-класы па кавальскай і ганчарнай справах, можна будзе паназіраць за працай збройнікаў і ювеліраў. Адкрыецца інтэрактыўная пляцоўка з майстар-класамі па старадаўніх танцах і гульнях. Усе жадаючыя таксама змогуць навучыцца стральбе з лука, кіданні дзідаў і іншым цікавым рэчам.
Такім чынам, 8 верасня з 11.00 раніцы і да 22.55 у вечары, а таксама 9 верасня з 11.30 да 17.10 гасцей свята чакае мноства сюрпрызаў. Дарэчы, уваход на фестываль абсалютна бясплатны!
Глядзіце прамую трансляцыю з мерапрыемства, якая пачнецца ў суботу 8 верасня пасля 10 раніцы: