Горад майстроў

Рамесныя і гандлёвыя радкі, дзе пройдуць майстар-класы па кавальскай і ганчарнай справах, можна будзе паназіраць за працай збройнікаў і ювеліраў..

Канцэрты

Выступы музычных калектываў, захапляльныя фолк і фолк-рок матывы, майстар-класы па старадаўнім танцам і гульням, анімацыйныя пляцоўкі для гасцей.

Рэтраспектыва Мінска

Самыя важныя падзеі дзесяці стагодздзяў гісторыі нашага горада ад Сярэднявечча да Другой сусветнай вайны на адной пляцоўцы.
RocketTheme

Сярэднія стагодздзі

Сярэднявечча – маштабныя бітвы, гонар і адвага.

RocketTheme

Другая сусветная

Найбуйнейшы ўзброены канфлікт у гісторыі чалавецтва.
RocketTheme

Вялікая вайна

Першая сусветная, якая змяніла ход гісторыі ў многіх краінах.

RocketTheme

Гвардыя Імператара

Цудоўныя гвардзейцы эпохі Напалеона Банапарта.

Вас чакае насычаная праграма фестывалю, якая ахоплівае дзесяць стагодздзяў гісторыі нашага горада – cярэднявечча, вайна 1812 года і нядаўнія подзвігі нашых продкаў у Першай і Другой сусветных войнах.

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Фотасправаздача з мінулых фестывалей

>> ГЛЯДЗЕЦЬ <<

Фестиваль в честь дня города Минска 

Мiнск Старажытны.

Фестываль гісторыі і культуры "Менск старажытны" адкрыецца на зялёнай зоне каля скрыжавання праспектаў Пераможцаў і Машэрава 14 верасня 2019 г. роўна а 10:00 раніцы.

Мiнск Старажытны

Акрамя рэканструкцыі Сярэднявечча у гэтым годзе госці фестывалю змогуць убачыць паказальнае выступленне клубаў, якія займаюцца рэканструкцыяй эпохі палеаліта, Напалеона, эпохi Вікінгаў і Другой сусветнай вайны.
Чытаць далей

 

RocketTheme 

Гiсторыя Мiнска

Мінск - гэта старажытны горад, першыя летапісныя весткі аб якім ставяцца да другой паловы ХІ стагоддзя. Мінск тады належыў полацкаму князю Усяславу - знакамітаму "волату" і "чарадзею", па легендах ён мог ператварацца ў звера. У 1066 Усяслаў Брачыславіч нечакана напаў на Пскоў і разрабаваў Ноўгарад. У помсту яму вялікі князь кіеўскі Ізяслаў з братамі сваімі Святаславам чарнігаўскім і Усеваладам Пераяслаўскім рушыў на зямлю полацкую і аблажыў горад Мінск.

Князь Усяслаў быў у гэты час пад Псковам, даведаўшыся пра аблогу горада, ён вярнуўся да Мінска, але апошні быў ужо разрабаваны, Усяслаў быў захоплены ў палон і адвезены ў Кіеў. Словы з летапісу тых часоў: «... быў снег вялікі ... і быў бой жорсткі ... і шмат людзей загінула ...», - апынуліся прароцкім амаль на тысячу гадоў.

чытаць далей

Фестиваль Мiнск Старажытны

Штогадовы фестываль "Менск Старажытны" прысвечаны дню нараджэння Мінска. Запрашаем вас наведаць фестываль у суботу 14 верасня 2019 з 10:00. Уваход вольны!

У гэтым годзе фестываль будзе транслявацца ў рэжыме жывога часу. Вы зможаце назіраць за праграмай на ўсіх пляцоўках фестывалю, паглядзець канцэрты, турніры і баі ў рэжыме онлайн. Глядзіце прамую трансляцыю з мерапрыемства, якая пачнецца ў суботу 14 верасня пасля 10 раніцы, тут:


Прямой эфир

Праграма фестывалю

14 верасня 2019 г.
Уваход вольны.

10.00 – 10.20: Урачыстае адкрыццё фестываля. Парад удзельнікаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі.

10.20 – 11.40: Тактычныя бугурты, манёўры: Захоп сцяга, мост, «Вежа» ахова каряля ды іншыя.

11.40 – 13.20: Пешы рыцарскі турнір

13.20 – 15.30: Бугурты “Турнір Пяцёрак”

15.30 – 16.20: Рыцарскі конны турнір

16.20 – 17.00: Эпоха Вікінгаў. Турніры: «кола Одзіна», «Кола Локі», бугурты, паказальныя выступы, манеўры.

17.00 – 17.40: Показальны выступ: I Сусветная вайна

17.40 – 18.00: Канцерт

18.00 – 18:30: Показальны выступ: II Сусветная вайна

18:40 – 19:40: Аблога сярэднявечнага замка, тэатралізаваная масавая бітва

19:40 – 22:55: Канцэрт на галоўнай сцэне фестывалю:


Падрабязней пра праграму.

Май рацыю!

Сачы за ўсімі навінамі фестывалю на старонцы суполкі УКантакце

Менск Старажытны