Гiсторыя
Гiсторыя Мiнска
Мінск - гэта старажытны горад, першыя летапісныя весткі аб якім ставяцца да другой паловы ХІ стагоддзя. Мінск тады належыў полацкаму князю Усяславу - знакамітаму "волату" і "чарадзею", па легендах ён мог ператварацца ў звера. У 1066 Усяслаў Брачыславіч нечакана напаў на Пскоў і разрабаваў Ноўгарад. У помсту яму вялікі князь кіеўскі Ізяслаў з братамі сваімі Святаславам чарнігаўскім і Усеваладам Пераяслаўскім рушыў на зямлю полацкую і аблажыў горад Мінск.
Князь Усяслаў быў у гэты час пад Псковам, даведаўшыся пра аблогу горада, ён вярнуўся да Мінска, але апошні быў ужо разрабаваны, Усяслаў быў захоплены ў палон і адвезены ў Кіеў. Словы з летапісу тых часоў: «... быў снег вялікі ... і быў бой жорсткі ... і шмат людзей загінула ...», - апынуліся прароцкім амаль на тысячу гадоў.
чытаць далей